Менеджар па маркетынгу БАТЭ Віктар Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра тэрміны адкрыцця «Барысаў-Арэны», а таксама выказаў здагадку, што новы стадыён можа быць адкрыты ў наступным годзе.

«Канкрэтнай даты адкрыцця «Барысаў-Арэны» няма. Але па маіх адчуваннях гэта будзе, напрыклад, у маі.

Каб было сапраўднае свята для людзей, было класнае надвор'е, арганізавана якаснае мерапрыемства і г.д.

Зараз рабіць адкрыццё не хацелася б, бо відавочна, што будаўнікі не ўсе паспелі зрабіць так, як мае быць. А прымаць працу і падпісваць прыёмку дзеля таго, каб зрабіць адкрыццё раней, не варта, бо не будзе гарантый, што ўсё абяцанае будзе даведзена да пераможнага канца. Увогуле, дабудуем, а там пастараемся арганізаваць усё найлепшым чынам», — напісаў Хадасевіч на форуме будаўніцтва стадыёна на афіцыйным сайце БАТЭ.

Раней выказвалася думка, што адкрыццё новага стадыёна магло адбыцца 8 лістапада падчас візіту ў Барысаў Лукашэнкі.

Да канца чэмпіянату Беларусі засталося два туры. Але ў БАТЭ засталася адна хатняя гульня — у 32-м туры 1 снежня супраць «Гомеля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?