У галоўным банку краіны назвалі «выключнай дурасцю» паведамленні, пра нібыта падрыхтоўку рашэння па абмежаванні абарачэння валюты ў краіне.

Начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка ў каментары interfax.by адзначыў, што ва ўмовах Мытнага саюза і фармавання Еўразійскага эканамічнага саюза рэалізацыя такіх забаронных мер проста немагчымая.

Звесткі пра падрыхтоўку забароны на абарачэнне даляра і еўра з'явіліся на шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?