Рок-зорка Ціна Тэрнер атрымала грамадзянства Швейцарыі і адмаўляецца ад грамадзянства ЗША.
AP
Пра тое, што мясцовая рада вырашыла даць 73-гадовай спявачцы грамадзянства Швейцарыі, паведаміла цюрыхская газета. Тэрнер бегла гаворыць па-нямецку і жыве пад Цюрыхам з сярэдзіны 90-х.
У сувязі з гэтым ёй трэба будзе адмовіцца ад пашпарту Злучаных Штатаў, з якімі, паводле яе словаў, яе ўжо мала што звязвае, паведамляе «Вашынгтон Пост».
Ціна Тэрнер — сапраўднае імя Ана Балак — уладальніца васьмі прэмій «Грэмі», дзвюх прэмій MTV Music Awards, зоркі ў Алеі славы Галівуду, прэміі ў намінацыі «Легенда» ад World Music Awards і мноства іншых узнагародаў.