Рэдакцыя часопіса падрыхтавала зварот да сваіх чытачоў.

Шаноўныя чытачы!

З задавальненнем паведамляем Вам, што з Новага года часопіс «ARCHE» аднаўляе штомесячны выхад і ўключаны ў падпісны каталог «Белпошты» на 1-е паўгоддзе 2014 года. Такім чынам, на часопіс цяпер зноў можна падпісацца, і гэта абыдзецца значна танней, чым набыццё асобных нумароў ураздроб.

Падпісныя індэксы часопіса ў каталогу «Белпошты» застаюцца ранейшыя: 00345 для індывыдуальных падпісчыкаў і 003452 для прадпрыемстваў і арганізацый.

Цана для індывідуальных падпісчыкаў: на адзін месяц — 23 800, на квартал — 71 400, на паўгоддзе — 119 000 рублёў.

Для прадпрыемстваў і арганізацый: на адзін месяц — 101 330, на квартал — 303 990, на паўгоддзе — 506 650 рублёў.

Акрамя традыцыйнага спосабу, сёння існуе зручная магчымасць афармлення падпіскі на перыядычныя сродкі масавай інфармацыі праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска».

Фізічныя асобы могуць аплаціць падпіску на друкаваныя СМІ праз плацежныя сістэмы «InterPlat» з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак MasterCard, эмітаваных ТАА «Белгазпрамбанк», і «WebPay» з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA і MasterCard, эмітаваных рознымі банкамі, а таксама пры дапамозе электронных грошай EasyPay.

Больш падрабязная інфармацыя даступная на гэтай старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?