Украіна паспела ў тэрмін і падала ў Міжнародны алімпійскі камітэт заяўку на права правядзення ў Львове XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у 2022 годзе. 

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Аляксандр Вілкул на канферэнцыі па пытаннях развіцця Інтэрнэту ў Кіеве.

Сталіца зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 будзе названая ў ліпені 2015 падчас сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зараз гарадамі-канкурэнтамі Львова ўжо сталі сталіца Нарвегіі — Осла, сталіца Швецыі — Стакгольм і казахскі горад Алматы. Чакаецца, што сумесную заяўку на правядзенне Алімпіяды-2022 могуць падаць кітайскія гарады Пекін і Чжанцзякоў

Зімовая Алімпіяда 2014 года пройдзе ў расійскім горадзе Сочы. Алімпіяда-2018 — у карэйскім Пхёнчхане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0