• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Здарэнні
Фота 6 з 7

На гэтай лесвіцы, паводле міліцыянтаў, Алег паваліўся першы раз.

16.11.2013 / 19:38

Малады бацька з Наваполацка памёр пасля затрымання міліцыяй — разрыў кішак

У Алега застаўся малы сын.

Амаль два гады сям’я Цімафеевых з Наваполацка дамагаецца, каб знайшлі тых, хто вінаваты ў смерці іх адзінага сына.

Гэтая гісторыя пачалася ў снежні 2011. Многія жылі падрыхтоўкай да Калядаў і Новага года. І тое, што малады чалавек нападпітку трапіў у бальніцу, ні ў кога не выклікала здзіўлення.

27­-гадовы Алег Цімафееў увечары ў нядзелю выйшаў сустрэцца з сябрам. Выпілі. Але дадому вярнуўся толькі раніцай. Збіты. «Мянты пабілі», — патлумачыў бацькам. А ўначы яго забралі ў бальніцу і прааперавалі. У бальніцы ён і памёр.

Тупая траўма

«Я быў на працы, калі раніцай сын прыйшоў дадому, — расказвае Віктар Цімафееў. — Ліфт не працаваў, і ён ледзь падняўся на восьмы паверх, як сказаў. Увечары пытаюся, што здарылася. Падрабязнасці не расказваў. Сказаў, што піць больш не будзе, але ім гэтага не даруе. Пытаюся: хто біў? Адказвае, што патрульныя і мянты».

Уначы Алегу стала кепска. «Калі «хуткая» спыталася, якія траўмы атрымаў, назваў траўму гру­дзей — было цяжка дыхаць, палавых органаў — у туалет схадзіць не мог і жывот балеў».

З дому Алега забралі ў бальніцу, дзе пасля аперацыі два тыдні правёў у непрытомнасці. І памёр.

«Тупая траўма жывата, удар грудной клеткі», — паставілі дыягназ у шпіталі. Калі правялі аперацыю, пашкоджанні аказаліся сур’ёзнымі: разрыў брыжэйкі падуздышнай кішкі з адрывам яе ад кішкі і разрывы падуздышнай кішкі з амярцвеннем яе часткі, разрыў вялікага сальніка.

«Кішкі скручаныя змейкай, да іх з адной кропкі веерам ідуць нервы і сасуды. Гэта ёсць брыжэйка, — тлумачыць медыцынскія тэрміны лекар адной са сталічных бальніц. — Калі быў разрыў брыжэйкі і разрыў кішкі — значыць быў крывацёк, і ў чэраўную паражніну трапіў кал. Гэта 100% перытаніт. Чым пазней узялі на аперацыйны стол — тым менш шанцаў выжыць. Калі там былі ўчасткі амярцвення, гэта ўжо запозна. Нават калі выжыў бы — быў бы інвалід без кішак».

Прычынай смерці і стаў перытаніт (запаленне брушыны).

Білі нагамі, рукамі…

Як сына забралі ў бальніцу, Віктар звярнуўся з заявай у міліцыю. Пачалі праверку. Самога ж Алега апытаць так і не атрымалася: праз суткі пасля аперацыі ўпаў у кому, а памёр на першы дзень Новага года ў непрытомнасці. Крымінальную справу так і не завялі.

Згодна з матэрыяламі праверкі, усё проста, хоць і не зусім ясна. 11 снежня 2011 Алег нібыта выпіў паўбутэлькі гарэлкі. На вуліцы вырашыў спусціць кола ў міліцэйскай машыне. А калі ўбачыў патруль, кінуўся наўцёкі.

Сёння тут крама. А ў той вечар быў клуб, з якога і выйшлі міліцыянты.

Перад клубам стаяла міліцэйская машына, каля якой прысеў Алег.

Па дарозе Алег двойчы паваліўся на жывот. Калі ж яго здагналі, пачаў біцца і мацюкацца. Каб уціхамірыць, яго тройчы стукнулі дубінкай па правым сцягне. Адвезлі ў выцвярэзнік, склалі пратаколы за дробнае хуліганства, з’яўленне п’яным у грамадскім месцы, непадпарадкаванне. А раніцай апыталі ў міліцыі і адпусцілі. Прычым у пастанове адзначана, што Алег ні на што не скардзіўся, за жывот не трымаўся.

Вось тут і пачынаецца самае незразумелае.

У 8.05 Цімафееў знаходзіўся ў міліцыі, а дзесьці праз гадзіну ўжо быў дома. Прычым збіты. Лёг спаць. А ўначы яго забрала «хуткая». Калі забіралі ў бальніцу, пра акалічнасці сказаў фельчару: білі нагамі, рукамі, дубінкай у пастарунку мінулай ноччу.

Пытанні без адказаў

У бальніцы далі заключэнне, што Алег атрымаў траўму каля сутак да паступлення ў бальніцу. Калі «хуткая» забрала яго ў гадзіну ўначы, то атрымліваецца, што ён атрымаў удар у жывот падчас затрымання альбо ўжо ў выцвярэзніку. Удар, які і стаў прычынай смерці. Але хто яго нанёс?

Фельчар выцвярэзніка сведчыць, што ў Цімафеева была сярэдняя ступень ап’янення. Хоць ад выкарыстання алкатэстара ён адмовіўся, затое пагадзіўся зрабіць комплекс практыкаванняў і даў сябе аглядзець.

На левым сцягне — V­-падобная драпіна ззаду на ўзроўні калена, драпіны на правых скроні і сківіцы. Жывот быў мяккі, не ўздзьмуты, прыкметаў пашкоджання ўнутраных органаў не выяўлена. Пульс і ціск у норме. Двойчы яго званітавала — крыві не было.

«У колькі яго забіралі з выцвярэзніка? Ёсць відэа, як яго прывезлі туды ўначы, але няма, як раніцай забіралі, — кажа бацька Алега. — Я быў у выцвярэзніку і бачыў журнал рэгістрацыі: выбыў — нібыта 9.30. Бо выпраўлена ці то 7.30, ці то 8.30. І я не магу высветліць, хто выпраўляў.

Хто складаў пратакол яго выбыцця — таксама не ведаю. У дзяжурную частку яго нібыта забірала следча­-аператыўная група, якая ездзіла па горадзе і якой далі загад прывезці Алега. Але людзей з той групы дапыталі толькі праз паўгода. А яны кажуць, што не памятаюць, заязджалі па яго ці не».

«У выцвярэзніку яго біць, лічу, не маглі. Па дарозе — магчыма. Выбіць прызнанне, што ён спускаў кола, маглі, — выказвае свае здагадкі Віктар. — Альбо яго ўначы забралі і да раніцы вазілі. І таму няма відэа яго прысутнасці раніцай у выцвярэзніку. Проста паставілі час выбыцця. Такі варыянт, лічу, магчымы. Яго забралі і прэсавалі».

У матэрыялах справы фігуруе прызнанне Алега, што ён спускаў кола. Бацька думае, што сына прымусілі падпісаць.

Праігнаравалі экспертаў

Магчымымі здаюцца два варыянты. Альбо хлопца сапраўды збілі ўначы, а ў міліцыі раніцай не сталі на гэта звяртаць увагу. Альбо па дарозе дадому, за якую гадзіну, з ім магло нешта здарыцца.

Вядома ж, пабіцца шмат часу не трэба. Можна і самому напароцца на якую цагліну. Але ці будзе ён хлусіць бацькам, што пабілі яго міліцыянты?

Эксперты вызначылі час і прадмет атрымання траўмы: тупым цвёрдым прадметам каля адных сутак да паступлення ў бальніцу. Нанесці яе ён мог сам. Але яна «не магла ўтварыцца ў выніку падзення на плоскасці альбо пры абставінах, указаных супрацоўнікамі міліцыі», як гаворыцца ў заключэнні экспертызы.

Праўда, следчы праігнараваў дакумент.

«Невядома, якім чынам і ў які часавы інтэрвал Цімафееў атрымаў цялесныя пашкоджанні, з кім праводзіў час да затрымання, якія ўстановы наведваў. Цімафееў мог атрымаць цялесныя пашкоджанні і пры іншых абставіах, чым пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі», — вырашыў ён.

Такія розныя заключэнні ў адным дакуменце.

«Як не вызначаны час, калі эксперты яго акурат і абазначылі?» — абураецца бацька нябожчыка.

Што да падзенняў з лесвіцы і клумбы, то ўжо праз пяць месяцаў пасля смерці Алега новая экспертыза зрабіла заключэнне, што ад падзення маглі ўтварыцца крывападцёкі левай галёнкі і драпіны левай кісці, якія былі на целе Цімафеева. Час, калі ён падаў і крыху падраўся, магчыма, супадае з часам атрымання траўмы жывата.

На гэтай лесвіцы, паводле міліцыянтаў, Алег паваліўся першы раз.

Але эксперты не маглі вызначыць, ці магла быць нанесеная траўма жывата падзеннем на камень. Прычына — адсутнасць у матэрыялах праверкі дадзеных пра яго канкрэтнае размяшчэнне. Атрымліваецца, камень знайшлі, забралі з месца здарэння, але не задакументавалі, у якім месцы ён ляжаў.

Другое падзенне было з клумбы. Дзесьці тут нібыта знайшлі камень.

«Думаю, што любы чалавек, калі будзе падаць, не паваліцца плазам — ён паваліцца на рукі ці перавернецца на плячо. Можна ўдарыцца грудзінай, але не веру, што можна жыватом», — кажа бацька памерлага.

Знайсці вінаватых

«Я не сцвярджаю, што збілі канкрэтна тыя патрульныя, што яго забіралі. Ёсць факт атрымання цялесных пашкоджанняў. Я прашу высветліць, хто збіваў», — кажа Віктар Цімафееў.

Калі забіралі Алега, гэта бачыў ягоны сябар. Ён даказвае, што Алег нібыта пачуў шыпенне ад кола машыны. Падышоў паглядзець, калі і з’явіліся міліцыянты. Цімафееў пабег, а сябар стаяў убаку. Віктар тлумачыць такі сынаў учынак тым, што ён, паколькі выпіў піва, баяўся трапіць у выцвярэзнік.

«Пратакол апытання сябра прысутнічае ў матэрыялах. Але следчы як ставіць пытанне? «Вы бачылі, як яго збівалі?» — «Не». А трэба было пытацца, ці быў ён здаровы да затрымання».

«Абставіны прычынення цялесных пашкоджанняў Цімафееву з боку супрацоўнікаў міліцыі не знаходзяць свайго пацверджання, аспрэчваюцца супрацоўнікамі міліцыі», — пастанавіў следчы.

Віктар Цімафееў рыхтуе новыя скаргі. Ён дамагаецца, каб усё ж завялі крымінальную справу. Каб вызначылі, пры якіх абставінах сын атрымаў смяротную траўму. Бо пакуль няма яснасці, датуль і будуць заставацца сумневы ў справядлівасці.

Сяргей Макарэвіч, Мінск­-Наваполацк

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Палітыка і грамадства
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх