Жыхары Гомеля працягваюць змагацца за захаванне драўлянай забудовы на вуліцы Валатаўской.

Паколькі Міністэрства культуры адмовілася надаць драўляным дамам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, на іх месцы ў выніку будзе пабудаваны шматпавярховік.

Аднак грамадзяне горада прапанавалі новы варыянт захавання драўлянай забудовы – яе можна перанесці на вуліцу Арцёма, альбо на вуліцу Пралетарскую.

Адпаведны праект распрацаваны студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

«Мы аднеслі прапанову ў выканкам на гэтым тыдні, — расказвае Марыя Булавінская, адна з актыўных абаронцаў драўлянай забудовы. — Наша прапанова зарэгістравана, аднак праблема ў тым, што дамкі могуць быць знесеныя ў любы момант — адпаведныя дакументы ўжо знаходзяцца ў чыноўнікаў, і ўжо нават падпісаныя. Тым не менш, мы плануем заўтра адправіцца да чыноўнікаў, з прапановай пераносу драўлянай забудовы».

Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Гомеля падпісалі петыцыю за захаванне драўлянай забудовы.

Некалькі дзясяткаў прафесараў і кандыдатаў гістарычных навук ці мастацтвазнаўства прызналі ўнікальнасць дома па Валатаўской, 17, і падпісалі спецыяльны зварот. Гісторыкі і архітэктары распрацавалі праекты пераносу дамоў і стварэння турыстычнага маршруту. З'явіліся інвестары, гатовыя за свой кошт рэстаўраваць будынкі.

У абарону архітэктуры выказаліся навуковец Адам Мальдзіс і вядучы Юрый Жыгамонт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?