Жанчыны значна радзей адчуваюць аргазм падчас выпадковага сэксу і куды часцей падчас сэксу са сталым партнёрам. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Інстытута Кінзі пры Універсітэце Індыяны ў ЗША.

«Нам увесь час навязаюць ідэю, што мы павінны быць сэксуальна разняволенымі, таму што жывём у іншы час, адрозны ад кансерватыўнага мінулага, — кажа аўтар даследавання Джасцін Гарсія. — Ідзе агрэсіўныя навязванне ідэі выпадковага сэксу без абавязацельстваў, як свайго роду формы інтымнага вызвалення.

Але мы высветлілі цікавы факт: далёка не ўсе атрымліваюць задавальненне ад гэтага ладу жыцця». Да сваіх назіранняў Гарсія прыцягнуў больш за 600 студэнтаў каледжа.

Аказалася, што дзяўчыны на 50 % радзей адчувалі аргазм падчас палавых зносін або аральнага сэксу, што адбыліся пасля выпадковага знаёмства, чым калі яны займаліся сэксам са сталымі партнёрамі.

«Жанчыны адчуваюць сябе недастаткова свабоднымі падчас выпадковага сэксу, каб сказаць партнёру, што менавіта ім хочацца, і як ім лепш прыносіць задавальненне», — тлумачыць дадзеную асаблівасць сацыёлаг Універсітэта Нью-Ёрка Пола Інгланд.

Яна сама правяла даследаванні з удзелам 24 тысяч студэнтаў з 21 каледжа, якое паказала, што 40 % жанчын перажылі аргазм падчас свайго апошняга выпадковага сэксу. Сярод мужчын такіх аказалася цэлых 80%.

Для параўнання, 75% прадстаўніц прыгожага полу перажылі аргазм падчас апошняга палавога акту з пастаянным партнёрам.

Псіхолагі лічаць, што жанчыны атрымліваюць менш задавальнення ад выпадковага сэксу яшчэ і таму, што грамадства асуджае за падобныя адносіны менавіта іх.

Акрамя таго, жанчынам для сапраўднага задавальнення патрабуецца не толькі фізічная, але і эмацыйная сувязь з партнёрам, чаго складаней дамагчыся пры выпадковым сэксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?