Цягнікі на другой лініі мінскага метро ад станцыі метро «Каменная горка» да «Магілёўскай» раніцай 16 лістапада рухаліся вельмі павольна, з вялікімі інтэрваламі і спыняліся ў тунэлі, паведамляе Tut.by.
А на пад'ездзе да станцыі «Фрунзенская» проста ў тунэлі былі рабочыя.
На ўчастку ад «Маладзёжнай» да «Фрунзенскай» цягнік наогул стаяў у тунэлі 15-20 хвілін. У тунэлі на пад'ездзе да станцыі « Фрунзенская» працавалі людзі ў аранжавай спецвопратцы.
У зваротным кірунку ніякіх праблем у руху не назіраецца.
Ніякіх надзвычайных здарэнняў у метро раніцай 16 лістапада не было, паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Сённяшняя сітуацыя звязаная з тым, што на шляхах пры аглядзе выявілі выбоіну. Яе зашліфоўвалі.
0
0
0
0
0
0