Як паведаміў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу ў Слуцку ў нядзелю 24 лістапада, ад 14 да 15-й гадзіны на гарадскім стадыёне.

Заяўку на правядзенне акцыі падавалі кіраўнік слуцкай суполкі партыі БНФ Віталь Амяльковіч і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Сёння Амяльковіч ужо атрымаў афіцыйную паперу ад выканкама, паводле якой рашэнне было прынятае 14-га лістапада.

Напярэдадні мітынгу ўдзельнікі адзначэння наведаюць месцы пахаванняў вайскоўцаў Слуцкага збройнага чыну ў вёсках вакол Слуцка. Аляксей Янукевіч паведаміў, што арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у адзначэнні. З Менска ў Слуцк будзе арганізавана дастаўка аўтобусам.

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы аказвалі супраціў савецкім войскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?