Віла «Альбрэхт» месціцца ў ціхім раёне Берліна.

Віла «Альбрэхт» месціцца ў ціхім раёне Берліна.

Жыхары вілы кажуць, што з пераездам сюды іх жыццё істотна не змянілася.

Жыхары вілы кажуць, што з пераездам сюды іх жыццё істотна не змянілася.

Агульная гасцёўня з функцыямі кухні і пральні.

Агульная гасцёўня з функцыямі кухні і пральні.

Жыхарка вілы паказвае сваю кватэру.

Жыхарка вілы паказвае сваю кватэру.

Жанчына прывезла сюды свае хатнія рэчы.

Жанчына прывезла сюды свае хатнія рэчы.

Супрацоўніца вілы ладзіць экскурсію.

Супрацоўніца вілы ладзіць экскурсію.

Госці вілы святкуюць разам.

Госці вілы святкуюць разам.

Пакой для гульняў.

Пакой для гульняў.

На кухні.

На кухні.

Адзін з пакояў для адпачынку.

Адзін з пакояў для адпачынку.

Трусіная міні-ферма.

Трусіная міні-ферма.

Цэнтр дзённага знаходжання «Народнай салідарнасці», раней тут быў дзіцячы садок.

Цэнтр дзённага знаходжання «Народнай салідарнасці», раней тут быў дзіцячы садок.

Пятнічны расклад.

Пятнічны расклад.

Як і на віле «Альбрэхта», тут ёсць пакоі для гульняў.

Як і на віле «Альбрэхта», тут ёсць пакоі для гульняў.

Наведнікі цэнтра могуць скарыстацца паслугамі цырульніка.

Наведнікі цэнтра могуць скарыстацца паслугамі цырульніка.

Няхай вас не дзівіць такі загаловак. Для многіх нямецкіх пенсіянераў, а гаворка менавіта пра іх, гэта ўсяго толькі некаторыя з пунктаў штодзённай праграмы перабывання ў адмысловых установах — дамах сумеснага пражывання. З побытам наведнікаў і жыхароў двух падобных берлінскіх дамоў азнаёміўся карэспандэнт «Нашай Нівы».

Натуральна, гэта далёка не ўсё, чым тут займаюцца нямецкія дзядулі і бабулі. Але такі правакацыйны на першы погляд акцэнт дазваляе лепш зразумець адзін з галоўных прынцыпаў працы нямецкіх дамоў для сумеснага пражывання састарэлых — чалавек павінен адчуваць сябе тут як дома.

Як сведчыць прыклад арганізаванай нямецкім Чырвоным Крыжам вілы «Альбрэхт», а таксама цэнтра дзённага знаходжання «Народнай салідарнасці», падобная задача цалкам выканальная.

«Проста прыйшоў час, калі іншага выйсця ў мяне не было. Я зламала шыйку сцягна і без старонняй дапамогі не магла абысціся», — расказвае беларускім гасцям пенсіянерка, жанчына за 80.

Яна прадала сваю кватэру і перасялілася на вілу «Альбрэхт». Гэта цэлы комплекс, які штодзень прымае ў сябе з паўтара дзясятка пенсіянераў, а таксама прапануе кватэры для тых, хто ўжо не можа без дапамогі іншых.

Мы сядзім ў вялікім пакоі, які ў жыхароў вілы выкарыстоўваецца ў якасці агульнай гасцёўні, кухні, інтэрнэт-кавярні і пральні. На стале хатняе печыва — яго для гасцей з Беларусі прыгатавалі мясцовыя 80-гадовыя гаспадыні.

«Як нам тут жывецца? Звычайным жыццём, якое мала чым адрозніваецца ад ранейшага. Для мяне гэта галоўнае», — дзеліцца бабуля.

Яна кажа, што жартам сварыцца на дачку, калі тая па тэлефоне пытае, як справы ў доме для састарэлых. «Я ёй адразу кажу: мне слухаўку ўжо зараз пакласці? Я жыву на віле, а не ў доме састарэлых», — усміхаецца яна.

Яе сусед трапіў на вілу тым жа шляхам: складаны пералом і неабходнасць у штодзённай падтрымцы. Ён таксама па-філасофску ацэньвае сваё новае месца жыхарства — такі ўзрост. І дадае, што кампанія тут вясёлая, сумаваць не даводзіцца.

«Часцей за ўсё я сама сабе гатую. На агульнай кухні надта тлумна — уявіце сабе дзесяць жанчын за адной плітой», — расказвае адна з жыхарак вілы.

Яна стаіць каля пліты ў кухні-гасцёўні арандаванай кватэры. На паліцы насупраць дзясяткі сувенірных фігурак, на століку — сямейныя фотаздымкі ў рамках, на паліцах кнігі. Гэта ўсё рэчы, якія яна перавезла сюды са сваёй кватэры. На стале ў спальні гаспадыні ўключаны кампьютар, чакаючы гасцей бабуля раскладвала пасьянс.

У калідорах на паверсе, дзе бавяць дзённыя гадзіны госці, ловіш сябе на думцы, што тут не адчуваецца характэрны для такіх месцаў пах. Калі б не парэнчы ўздоўж сценаў і вазкі для перавозкі абязножаных, можна прыняць гэтае месца за міні-гатэль.

Праз шкляныя дзверы бачны вялікі пакой, за сталом сядзяць старыя. Яны слухаюць кагосьці з маладых валанцёраў. Той змаўкае і на змену ягонаму голасу гучыць музыка. Штосьці з папулярнага ў 70-я. Дзядулі і бабулі седзячы за сталом пачынаюць шавяліць плячыма ў такт музыцы. Магчыма, адзначаюць чыйсьці дзень нараджэння. На калідорных сценах багата фотакалажаў з датамі народзінаў гасцей і жыхароў вілы.

Ідзём па калідорах і пакоях. На агульнай кухні на паліцы стаіць ручны млынок для кавы, побач ляжыць палачка цынамону. Многім кліентам вілы за 80, але старым звычкам яны не здраджваюць. На балконе пакою для адпачынку заўважаю скрыню з півам.

На развітанне наведваем вальеры з трусамі. Пухнатымі звяркамі апякуюцца жыхары кватэр, ім прысвечаная сценгазета ў агульнай гасцёўні.

«Народная салідарнасць» паўстала сярод руінаў ушчэнт разбомбленага саюзнікамі Дрэздэна ў халодным кастрычніку 1945-га. Тады мэта яднання людзей была да жорсткага празаічнай — выжыць самім і дапамагчы іншым. Сёння гэта 320-тысячная арганізацыя, якая дапамагае пенсіянерам, невылечна хворым, людзям з абмежаваннямі.

Цэнтр дзённага знаходжання, якім апякуецца «НС», месціцца ва ўсходняй частцы Берліна. Калі б не шыльды на нямецкай мове, можна падумаць, што трапіў у мінскую Серабранку. Аднак, сонная млявасць мікрараёна падманлівая. Над галавой даволі часта пралятаюць самалёты — недалёка аэрапорт.

Сімвалічна — у гэтым будынку раней быў дзіцячы садок. Зрэшты, і звонку, і ў сярэдзіне ён усё яшчэ нагадвае ўстанову для дзяцей — просценькія малюнкі на сценах калідораў, пакоі для адпачынку і гульняў, керамічныя гномы каля альтанак у двары.

Тут таксама ёсць кватэры для сталых жыхароў, а для дзённых гасцей абсталяваныя пакоі для гульняў і адпачынку з адмысловымі фатэлямі, ванныя пакоі. Пры жаданні можна скарыстацца паслугамі цырульніка.

Як і ў садку, тут усё адбываецца па раскладзе. Напрыклад у пятніцу дзень пачынаецца са сняданка, потым ідзе гімнастыка, за ёй — гульні, абед і адпачынак (можна і паспаць). Пасля сну гасцям прапануецца падвячорак і гульні.

Хто ж працуе ў падобных установах? У Германіі сацыяльным абслугоўваннем займаюцца недзяржаўныя грамадскія аб’яднанні, якім гэтыя паўнамоцтвы дэлегавала дзяржава. Яна ж субсідуе да 80% усіх сацыяльных праектаў.

Напрыклад, арэнда кватэры для нямецкага пенсіянера ў той жа віле «Альбрэхт» каштуе ад 750 еўра ў месяц разам з камунальнымі. Аднак гэта далёка не ўсе выдаткі, што нясе заснавальнік вілы. Вось гэтую рэшту дзяржава і кампенсуе Чырвонаму Крыжу.

Асноўную ж працу выконваюць валанцёры, якія за гэта часцей за ўсё атрымліваюць толькі страхоўку і праязныя дакументы.

Беларусы таксама не лыкам шытыя

Натуральна, нельга параўноўваць эканамічныя магчымасці Беларусі і Германіі. Аднак, тое-сёе з перадавога досведу немцаў ужо практыкуецца і ў нас. Так, частку сацыяльных паслуг цяпер аказваюць недзяржаўныя арганізацыі і прыватнікі. Пра тое, як на базе сваёй аграсядзібы прадпрымальніца Юлія Бука з Глыбоччыны арганізавала сезонны пансіянат для пенсіянерак, чытайце ў сёлетнім рэпартажы «НН».

Неўзабаве з’явяцца ў Мінску і свае аналагі дамоў дзённага перабывання для састарэлых. Іх з’яўленне анансавала намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка. Разам з журналістамі яна таксама вывучала досвед нямецкіх сацыяльных службаў.

Прынцып дзеяння будучых установаў дзённага знаходжання нагадвае нямецкі — пенсіянер працягвае жыць у сям’і, ягоны лад жыцця не змяняецца карэнным чынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?