Газета «Новы час» працягвае публікаваць нататкі свайго карэспандэнта пра Эстонію. Я хрысціўся ў прыстасаваным пад храм брызентавым вайсковым намёце ў Мінску, на вуліцы Прытыцкага.

У тым намёце з скрыпучым драўляным насцілам і печкай-буржуйкай было нешта ад духу першых хрысціянскіх цэркваў. І не толькі ў ім, уся праваслаўная царква здавалася жывой і свежай.

Тады мне зусім не сорамна было прызнацца, што я праваслаўны, бо гэта азначала толькі прыняцце мной Хрыстовага дабравесця. 

Дык вы верыце ў Бога? — Не, я праваслаўны

Даўно няма таго намёту, а я цяпер хаваю сваю прыналежнасць да праваслаўнай царквы, хаця па-ранейшаму лічу сябе хрысціянінам. 

Бо што азначае сёння быць праваслаўным у Беларусі або Расіі? Не ў сферы асабістага рэлігійнага досведу, а ў сацыяльным вымярэнні. У найлепшым выпадку — нічога.

Працытую пачутае ў рэальным жыцці: «Дык вы верыце ў Бога? — Не, я праваслаўны, як усе».

У найгоршым — гэта азначае, што ты мусіш падзяляць ідэю «славянскага братэрства», кляйміць «заходнія каштоўнасці» і падтрымліваць аўтарытарны рэжым, бо ён тым каштоўнасцям супрацьстаіць, быць нецярпімым і абмежаваным.

І ў любым — несці частку адказнасці за сумнеўныя дзеянні і выказванні царкоўных іерархаў, якіх было нямала за апошнія гады. 

«Беззаконны кіраўнік, уладалюбівы архірэй, фанатычны прыхільнік даўніны» — гэтых трох называў калісці праціўнікамі Хрыста ў сваім крэда а. Аляксандр Мень.

Засцерагаючы, што яны належаць не толькі евангельскай эпосе, але адраджаюцца ў любы час, у розным выглядзе. Гэтыя трое, як мне падаецца, пачалі вызначаць мірское аблічча праваслаўя. Засланяючы сабой увесь рэлігійны змест і ўсю яго прыгажосць. 

Сюды яшчэ можна дадаць «дух сектанцтва», пра які пісаў архіяпіскап Іаан Сан-Францыскі (Шахоўскі): «У цяперашні час можна сустрэць «праваслаўнага» — сапраўднага сектанта ў духу сваім: фанатычнага, нелюбоўнага, рацыянальна вузкага, які ўпіраецца ў чалавечую кропку, не таго, хто жадае, прагне праўды Божай, але перасычанага ганарлівай сваёй праўдай, які строга судзіць чалавека з вяршыні гэтай сваёй уяўнай праўды — вонкава дагматычна правай, але пазбаўленай нараджэння ў Духу». 

У пэўны момант я пачаў думаць, што праблема ў самім праваслаўі. Маўляў, яно заганнае па сваёй прыродзе, рэакцыянерства закладзена ў яго генах, іначай і быць не можа. 

Можа быць іначай, прычым тут і цяпер. 

Працяг гісторыі чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0