Вядомы канструктар зброі Міхаіл Калашнікаў шпіталізаваны ў Іжэўску.
Калашнікава адправілі ў бальніцу ў нядзелю, 17 лістапада, у сувязі з пагаршэннем стану здароўя, зараз ён праходзіць неабходныя абследаванні.
Канструктар знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі Рэспубліканскага клініка-дыягнастычнага цэнтра.
10 лістапада Міхаілу Калашнікава споўнілася 94 гады. За апошнія месяцы гэта не першы выпадак шпіталізацыі канструктара.