БелаПАН
У выставе ўзялі ўдзел больш як 200 грызуноў 30 парод, прывезеных з усіх куткоў Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляе БелаПАН.
Гледачы маглі любавацца сірыйскімі і джунгарскімі хамячкамі, марскімі свінкамі, пясчанкамі, пацукамі і мышамі, шыншыламі, дэкаратыўнымі трусамі, а таксама чарапашкамі і вожыкамі.
Праграма выставы «Восеньскія слядочкі — 2013» уключала розныя конкурсы: паказ парод «Пацуковы баланс», «Хамячыны боўлінг», касцюмаванае шоу, «Самая жвавая пясчанка», «Самы гаспадарлівы хамяк», а таксама паказ пацучнай моды. Уладальнікі прадэманстравалі таленты сваіх дамашніх любімцаў.
0
0
0
0
0
0