Паведамляецца, што момант падзення Boeing знялі камеры назірання ў аэрапорце.

Нагадаем, што трагедыя адбылася ўвечары ў нядзелю, 17 лістапада. Самалёт, які ляцеў з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, разбіўся пры заходзе на пасадку. На борце самалёта былі 44 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа, усе яны загінулі.

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду тэрмінова сфармаваць камісію па расследаванні прычынаў трагедыі. Паведамляецца, што да трагедыі самалёт выкарыстоўваўся ўжо 23 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?