Слота і маркота.
Крочу я да плота,
Дзе ў скрынцы паштовай
Можа, ёсьць што новае.
Адчыняю дзьверкі -
Выпала "Саўбелка"
Замест "Нашай Нівы".
Вэртыкалі мыла
Сунулі мне ў пысу,
Хоць і не падпісваў.
Жонка дык крыўдуе,
А я не бядую -
Будзе надта файны
Працэс у прыбіральні.