У Прыбускім падземным газасховішчы сёньня ранкам адбыўся выбух — паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі. У выніку пашкоджаньня заторнай арматуры са сховішча часткова выцякла вада, якая ўтрымлівае ў сабе газ. Аднак уцечкі самога газу не адбылося. Як паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Інтэрфакс» у МНС, у выніку аварыі ніхто не пацярпеў, а наступствы выбуху зьліквідаваныя.
Выбух у Прыбускім газасховішчы
У Прыбускім падземным газасховішчы сёньня ранкам адбыўся выбух — паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.