Напярэдадні 21 лістапада, Міжнароднага адня адмовы ад курэння, УУС Мінаблвыканкама рэалізуе на тэрыторыі Мінскай вобласці комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Антытытунь».

Аперацыя праводзіцца з 18 па 24 лістапада.

Як паведамілі ва УУС, арганізаваны аператыўныя мерапрыемствы па маніторынгу аб'ектаў гандлю ўсіх форм уласнасці, мэтай якіх з'яўляецца дакументаванне фактаў рэалізацыі дзецям тытунёвых вырабаў. З пачатку года ў Мінскай вобласці выяўлена больш чым 100 фактаў продажу тытунёвых вырабаў падлеткам.

Міліцыя нагадвае, што за продаж дзецям цыгарэт накладаецца штраф у памеры 6,5 млн. рублёў, за курэнне ў забароненым месцы — штраф да 65 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?