У Мінску 24 лістапада ўпершыню праводзіцца адзіны дзень зніжак, у якім удзельнічаюць усе універмагі, паведамляе БелТА.

У Гандлёвым доме «На Нямізе» і ў ГУМе зніжка 15% будзе на ўсе тавары.

У ЦУМе і «Сталічным» будуць дзейнічаць тры віды: на прадукты — 5%, на нехарчовыя тавары - 15%, на меню ў рэстаране - бістро і бары ў ГК «Сталічны» - 25%.

Універмаг «Беларусь» дасць зніжку 15% на ўсе нехарчовыя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0