19 лістапада прайшлі выбары ў сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які працуе ў Вільні, — галоўны орган акадэмічнага самакіравання. Яўка склала 81%.

У сенат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай платформы «За новы ЕГУ». Яна аб'яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ планам развіцця ўніверсітэта. 12 з 15 чальцоў сената, якія абіраюцца выкладчыцкай супольнасцю, будуць прадстаўнікамі платформы.

Платформа хоча вярнуць праекту ЕГУ яго першапачатковы сэнс – эфектыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з еўрапейскай якасцю адукацыі і навуковай працы.

У новы сенат прайшлі: Андрэй Горных, Аляксей Крывалап, Андрэй Лаўрухін, Павел Церашковіч, Альміра Усманава, Таццяна Шчытцова, Алена Тоўсцік, Сяргей Харэўскі, Андрэй Ралёнак, Вольга Шпарага, Кацярына Кузняцова, Ала Сакалова, Максім Жбанкоў, Ала Пігальская, Аляксандр Кавалёў.

Перамога на ўніверсітэцкіх выбарах дэмакратычнай платформы – пацверджанне таго, што большасць выкладчыкаў абірае новы ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?