Сёньня Міністэрства замежных спраў Беларусі часова адклікала на кансультацыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушку.

Разам з гэтым у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў Справах Польшчы ў Беларусі Аляксандар Васілеўскі.

Як гаворыцца ў паведамленьні на сайце МЗС, «увага польскага боку была зьвернутая на наўпростыя парушэньні падставовага Дамовы пра добрасуседства і дружалюбнае супрацоўніцтва».

МЗС назвало дзеяньні Польшчы ў дачыненьні да Беларусі «беспрэцэдэнтнымі», якія «істотна пагаршаюць клімат добрасуседства між нашымі краінамі», а таксама заявіла, што «гэткія паводзіны польскага боку надалей будуць успрынятыя як нежаданьне разьвіваць партнэрскія адносіны і змусіць беларускі бок прымяняць прынцып узаемнасьці ў стасунках з Польшчай».

Беларуска-польскія стасункі ў навінах:

Адно з апошніх інтэрію Латушкі: «Мне важна, каб у Беларусі адбыліся перамены»

Польскі Сэйм: «Вольны сьвет не забудзецца на тых, хто выступае супраць уласнага народу»

Былы польскі пасол зьняволены на 15 сутак

З кветкамі да польскага пасольства

Польскае консульства ў Горадні прыпыняе дзейнасьць

Мітынгі салідарнасьці зь Беларусьсю ў Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0