Гурт Sciana прадстаўляе на сайтах Tuzin.fm і Budzma.org свой альбом «Мы застаемся» — трэці нумарны дыск за сваю 14-гадовую гісторыю.
У назве новага альбома берасцейцаў закладзена іх пазіцыя — яны застаюцца тут і цяпер, са сваёй музыкай і мовай. Рук не апускаюць, у чужую краіну не з'язджаюць ды працягваюць ствараць новыя песні, хутчэй насуперак, чым дзякуючы абставінам.
У гэтых музыкаў даўно сфармаваная музычная і жыццёвая філасофія і яны абсалютна заслужылі да сябе адпаведнага стаўлення.
Sciana — адзін з тых гуртоў, які сфармаваў аблічча беларускай альтэрнатыўнай музыкі новага стагоддзя. Яны маюць актуальны гук, шалёную энергетыку, абсалютна пісьменныя тэксты ды аранжыроўкі.
Слухаць альбом можна па гэтай спасылцы