З прычыны павышанай глядацкай цікавасці да матчу 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мінскім «Дынама» і БАТЭ будуць узмоцненыя меры бяспекі з боку міліцыі.
Чакаецца больш пільны дагляд і кантроль пры ўваходзе на стадыён, паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба.
Каб пазбегнуць цісканіны, клуб просіць заўзятараў прыходзіць на матч, які пройдзе 24 лістапада на стадыёне «Трактар», загадзя.
Пачатак гульні а 13:00.