Па словах міністра замежных спраў, Беларусь зацікаўленая ва ўдзеле ў саміце і ў тым, каб ён быў звязаны са станоўчымі эфектамі для нашай краіны.

Пытанне ўдзелу Беларусі саміце Усходняга партнёрства вырашаецца ў гэтыя дні і залежыць ад рашэння Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв’ю польскаму выданню «Dziennik Gazeta Prawna» заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

«Мы зацікаўленыя ва ўдзеле ў саміце і ў тым, каб саміт быў звязаны са станоўчымі эфектамі для Беларусі. Рашэнне ў справе ўзроўню нашага ўдзелу акурат цяпер абмяркоўваецца і цягам бліжэйшых дзён будзе аб’яўлена. Яно залежыць ад рашэння прэзідэнта Беларусі».

Cаміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Вільні 28—29 лістапада. Беларусь атрымала запрашэнне без упісанага імя.

Выбраць свайго прадстаўніка кіраўніцтва краіны павінна самастойна. Разам з тым еўрапейскія дыпламаты неаднойчы папярэджвалі, што калі Аляксандр Лукашэнка ўпіша сябе ў запрашэнне, то візу яму не дадуць. Тады месца Беларусі на саміце ў Вільні застанецца пустым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?