Дазвол на правядзенне мітынгу на слуцкім стадыёне атрымала Партыя БНФ. 24 лістапада з Мінска будзе арганізаваны даезд да Слуцку і вяртанне назад.
Каб зарэгістравацца на месца ў аўтобусе, тэлефануйце: (017) 284-50-12
Маршрут: Менск — Семежава — Грозаў — Вызна — Слуцк — Менск.
Збор у Мінску 9:45 – 10:00, галоўны ўваход у Філармонію Ад’езд а 10:00.
Слуцк — 14:00 – 15:00 – мітынг на гарадскім стадыёне, удзельнічае бард Андрэй Мельнікаў
У часе паездкі Зміцер Каспяровіч распавядзе пра гісторыю Слуцкага Паўстання.
Таксама вітаецца самастойны даезд да месца правядзення акцыі.