Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Рыбак паабяцаў агарадзіць ложу прэсы ў зале парламента шклом пасля таго, як на дэпутата звалілася дэталь фотаапарата.

Акрамя таго, 19 лістапада адзін з актывістаў з ложы прэсы раскідаў на галовы дэпутатам улёткі з заклікам вызваліць Юлію Цімашэнку.

Журналістам з ложы прэсы дазволена здымаць работу дэпутатаў, таму ў іх аб'ектывы часта траплялі дарагія гадзіннікі дэпутатаў, іх асабістая перапіска і іншая дзейнасць у працоўны час, а таксама — факты галасавання «за суседа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?