Галоўны трэнер зборнай Англіі Рой Ходжсан падкрэсліў, што не плануе выклікаць былога капітана нацыянальнай каманды Джона Тэры.

Гулец быў вымушаны завяршыць выступы за Англію пасля таго як быў дыскваліфікаваны за расісцкія абразы Антона Фердынанда.

«Мы ўжо гэта прайшлі, Джон скончыў кар'еру за зборную [у верасні 2012 г.], — цытуе Mirror Ходжсана. — Мы правялі дзесяць матчаў кваліфікацыі, і ва ўсіх дзесяці на поле выходзілі Кэйхіл і Ягілка. Да таго ж з Германіяй [таварыскі матч 19 лістапада, Англія прайграла 0:1 -- НН] нядрэнна глядзеўся Крыс Смолінг. Мяркую, вельмі важна абапірацца на правераныя схемы і не пачынаць панікаваць і звяртацца ў мінулае пры кожнай праблеме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?