Пакістанскай школьніцы і праваабаронцы Малалt Юсуфзай ўручылі прэмію Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», якую штогод прысуджае Еўрапарламент, паведамляе Бі-Бі-Сі.

16-гадовая лаўрэатка прысвяціла сваю ўзнагароду «неапетым героям» Пакістана і заклікала дамагацца большай даступнасці адукацыі для дзяцей ва ўсім свеце.

Прэмія Сахарава прысуджаецца з 1988 года за ўклад у барацьбу за правы чалавека; яе лаўрэаты атрымліваюць грашовы прыз у памеры 50 тыс. еўра.

У 2009 годзе ў даліне Сват, дзе кантраляваныя талібамі мясцовыя ўлады забаранілі дзяўчынкам наведваць школу, 11-гадовая Юсуфзай вырашылася адстойваць сваё права на атрыманьне адукацыі.

У кастрычніку 2012 года ўзброеныя талібы здзейснілі на яе замах — яна выжыла, але ледзь не страціла слых.

Нагадаем, што ў 2004 годзе прэмію Сахарава атрымала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а ў 2006-м — Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0