Беларусь будзе пераведзеная з пятага ў чацвёрты кошык падчас лёсавання адборачнага турніра да чэмпіяната Еўропы-2016.
Гэта адбылося за кошт няўдалага выступлення Ісландыі ў раўндзе плей-оф адбора на чэмпіянат свету-2014.
Цяпер Беларусь займае ў спецыяльным рэйтынгу УЕФА 37-е месца (19 646 ачкоў, чацвёрты кошык), а Ісландыя апусцілася на 38-е месца (19 376 ачкоў, пяты кошык).
У рэйтынгу ўлічваюцца выступленні зборных у трох апошніх адборачных турнірах, без уліку таварыскіх улікаў.
Кошык 1: Іспанія, Германія, Галандыя, Італія, Англія, Грэцыя, Партугалія, Расія, Боснія і Герцагавіна.
Кошык 2: Швецыя, Украіна, Харватыя, Данія, Швейцарыя, Бельгія, Чэхія, Венгрыя, Ірландыя.
Кошык 3: Сербія, Турцыя, Славенія, Румынія, Ізраіль, Нарвегія, Славакія, Аўстрыя, Чарнагорыя
Кошык 4: Арменія, Польшча, Шатландыя, Фінляндыя, Латвія, Уэльс, Балгарыя, Эстонія, Беларусь.
Кошык 5: Ісландыя, Паўночная Ірландыя, Албанія, Літва, Малдова, Македонія, Азербайджан, Грузія, Кіпр.
Кошык 6: Люксембург, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Мальта, Андора, Сан-Марына, Гібралтар, Фарэрскія выспы.
У групу да зборнай Беларусі трапіць па адной камандзе з кошыкаў 1, 2, 3, 5, 6.
З кожнай з груп на турнір трапяць па тры зборныя.