Кошт праезду чыгуначным транспартам у Беларусі можа быць павялічаны ў 2-2,5 разу ў 2014 годзе.

Гэта прадугледжана праектам афіцыйнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады прадугледжвае, што ўзровень пакрыцця насельніцтвам кошту транспартных паслуг у 2015 годзе павінен складаць не менш як 60%. Для выхаду на гэты ўзровень, паводле ацэнак эканамічных улад, тарыфы на праезд у 2014 годзе ў цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній неабходна павялічыць у 2-2,5 разу.

Пры гэтым для недапушчэння аднамомантнага павелічэння кошту праезду чыгуначным транспартам павышэнне тарыфаў у будучым годзе эканамічныя ведамствы прапануюць ажыццяўляць у тры этапы.

Акрамя гэтага, прапануецца ў будучым годзе павысіць тарыфы на праезд гарадскім транспартам.

У Мінску кошт праезду плануецца ў 2014 годзе павялічыць да 5 000 рублёў, у абласцях да 4 200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?