Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні кантролю спажывецкага рынку — Гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю.

Гандлёвая інспекцыя ў жніўні — лістападзе правяла шэраг пазапланавых праверак, у тым ліку некаторых крам сеткі «Еўраопт». Вынікі кантрольных мерапрыемстваў сведчаць, што ў кожным трэцім гандлёвым аб'екце сеткі магазінаў «Еўраопт» з ліку правераных рэалізоўваўся пратэрмінаваны тавар.

Так, з 38 правераных Мінгандлем магазінаў сеткі ў 14 былі ўстаноўлены факты продажу (знаходжання ў рэалізацыі) тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці.

Толькі за названыя парушэнні заканадаўства прадугледжвае пакаранне ТАА «Еўрагандаль» на суму звыш 450 млн рублёў.

У Гандлёвай інспекцыі адзначылі, што праверкі гандлёвых арганізацый праводзяцца на пастаяннай аснове, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыі, якая паступае ад грамадзян па тэлефоне даверу 200-92-02.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?