42-гадовы Зміцер Дзічкоўскі ўзначальваў адно з самых паспяховых прыватных прадпрыемстваў ад 2001 года і вывеў яго ў лідары сваёй галіны на сусветным рынку.

Зараз вытворцу жаночай бялізны «Мілавіца» ўзначаліць Нормундс Озаліньш.

Кантрольным пакетам акцый «Мілавіцы» валодае эстонскі бізнэсовец Томас Тоол праз кампанію SFG.

Раней паведамлялася, што пры канцы чэрвеня 2013 акцыянеры кампаніі SFG, які мае 80% акцый «Мілавіцы», не працягнулі паўнамоцтвы сябра назіральнай рады холдынга Паўла Данэйкі. Раней, у 2010 годзе, з кіраўніцтва выйшлі топ-мэнэджары Зміцер Дзічкоўскі і Сяргей Кусонскі.

Кампаніі SFG належыць прыкладна 81% супольнага прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца», 50% у беларускіх СТАА «Гандлёвая кампанія «Мілавіца» і ТАА «Мілавіца-Лагістык» і расійскай ЗАТ «Сталічная гандлёвая кампанія «Мілавіца». Гэтай жа кампаніі належаць іншыя актывы ў Эстоніі, Расіі, Францыі, Латвіі і Украіне (фабрыка Lauma Lingerie). ЗАТ «Мілавіца», у сваю чаргу, валодае 58% акцый маладзечанскай фабрыкі «Юнона», 100% долі ў мінскай фірме «Джыміл», мінарытарным пакетам у жодзінскім «Світанку» ды іншымі актывамі.

Зміцер Дзічкоўскі ўваходзіў у топы самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?