aftenposten.no

aftenposten.no

Магнус Карлсэн шмат робіць для папулярызацыі шахматаў, рэкламуючы моднае адзенне.

Магнус Карлсэн шмат робіць для папулярызацыі шахматаў, рэкламуючы моднае адзенне.

У жніўні 2014 г. пройдуць выбары прэзідэнта Сусветнай шахматнай федэрацыі, Каспараў паспрабуе забраць "тытул" у Кірсана Ілюмжынава, які кіруе ФІДЭ ад 1995 г. Голас Карлсэна будзе вельмі дарэчы.

У жніўні 2014 г. пройдуць выбары прэзідэнта Сусветнай шахматнай федэрацыі, Каспараў паспрабуе забраць "тытул" у Кірсана Ілюмжынава, які кіруе ФІДЭ ад 1995 г. Голас Карлсэна будзе вельмі дарэчы.

Нарвежац Магнус Карлсэн датэрмінова стаў чэмпіёнам свету па шахматах.

Ён згуляў унічыю 10-ю партыю матчу за званне чэмпіёна свету (мелася быць праведзена 12 партый) з дзеючым чэмпіёнам індыйцам Вішы Анандам (з 2007 г.) — лік у матчы стаў 6,5 на 3,5, і Карлсэн стаў датэрміновым чэмпіёнам. 

Матч праводзіўся ў індыйскім Чэнаі, фактычна на «родным полі» Ананда, які летась абыграў у фінале ў Маскве ўраджэнца Мінска Барыса Гельфанда.

30 лістапада нарвежцу, які мае мянушку «Вікінг», спаўняецца 23 гады. Ён стаў чэмпіёнам у 22 гады і 357 дзён.

Наймаладзейшым чэмпіёнам быў толькі Гары Каспараў, які выйграў шахматную карону ў 22 гады і 211 дзён у 1985 г. у Анатоля Карпава.

Дарэчы Каспараў нейкі час, у 2009 г., тайна трэніраваў Карлсэна, а потым быў яго кансультантам.

Магнус сумяшчае шахматы з кар'ерай мадэлі ў галандскай кампаніі па пашыве моднай вопраткі G-Star RAW.

На рэкламе ён зарабляе 1 млн даляраў у год. Так што перамога над Анандам някепскі дадатак да асноўнага заробку — за шахматную карону ён атрымае 600 тыс. даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?