Нагадаем, што на «ARCHE» зноў можна падпісацца.
У рамках чарговай акцыі часопіс «ARCHE» прапануе набыць па мінімальных цэнах камплект выданняў, прысвечаных найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. У камплект уваходзяць:
1) нумар «ARCHE» «Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі» (№ 2 за 2013 год);
2) нумар «ARCHE» «19 снежня 2010: Плошча» (№ 1—2 за 2011 год);
3) кніга «Матывацыі супраціву».
Ва ўсіх гэтых выданнях прадстаўлена шырокае кола навуковых даследаванняў, публіцыстычных, літаратурных і іншых твораў па разнастайных праблемах айчыннай найноўшай гісторыі і палітыкі. Яны належаць пяру як беларускіх, так і замежных аўтараў.
Падрабязней пра ўмовы акцыі чытайце тут.