Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата і расследуецца крымінальная справа па факце забойства Аляксандра Марозава, настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга. Крымінальная справа распачатая на падставе ч. 1 арт. 139 (забойства) КК.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, на першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што праваслаўны святар незадоўга да трагічных падзей даў згоду двум маладым мужчынам у сувязі з іх складаным матэрыяльным становішчам на часовае бязвыплатнае пражыванне ва ўласным доме.

У ноч на 22 лістапада паміж загінулым і пастаяльцамі ўзнік канфлікт, падчас якога Марозаву былі нанесеныя нажавыя раненні, ад якіх святар памёр.

Абодва мужчыны затрыманыя ў статусе падазроных па крымінальнай справе. Шляхам вывучэння іх асобы ўстаноўлена, што падазроныя нідзе не працавалі і не мелі пастаяннага месца жыхарства.

Па крымінальнай справе праведзеныя ўсе неабходныя першапачатковыя следчыя дзеянні. Прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз.

Акрамя таго, праведзеныя даследаванні паказалі, што падазроныя знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?