50-гадовы кіроўца KIA Carens выехаў на сустрэчную паласу для абгону.

«Каля 22 гадзін 22 лістапада на трасе М6 Мінск-Гродна ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці KIA Carens лоб у лоб сутыкнуўся са службовым Opel Astra Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.

Як паведамілі відавочцы трагедыі, 50-гадовы кіроўца KIA для абгону мікрааўтобуса выехаў на паласу сустрэчнага руху», — распавёў Auto.tut.by старшы інспектар УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Дук.

У выніку ДТЗ загінулі тры чалавекі: кіроўца KIA, а таксама два пасажыры Opel Astra — 34-гадовы інспектар аховы і 44- гадовы кіроўца прыватнага гандлёвага прадпрыемства.

Яшчэ два супрацоўнікі аховы — у тым ліку кіроўца Opel — атрымалі цяжкія траўмы і шпіталізаваны ў рэанімацыю.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК — «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох грамадзян», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?