Шатландыя стане незалежнай 24 сакавіка 2016 г., калі ў наступным годзе большасць шатландцаў на рэферэндуме выкажацца за аддзяленне ад Вялікабрытаніі.

Брытанскае міністэрства па справах Шатландыі ўжо ўказала на тое, што прызначэнне даты Дня незалежнасці да правядзення рэферэндуму аслабляе пазіцыі шатландскага ўрада на будучых перамовах па аддзяленні, якія пачнуцца, калі шатландцы прагаласуюць за незалежнасць.

Аднак урад Шатландыі палічыў неабходным уключыць дату Дня незалежнасці ў так званую «Белую кнігу» — афіцыйны заканадаўчы дакумент, прысвечаны прынцыпам будучай незалежнасці Шатландыі.

«Белая кніга» будзе апублікавана ў аўторак, і прадстаўнік урада выказаў надзею, што з ёй пазнаёміцца як мага большая колькасць шатландцаў.

«Гэта асноватворны дакумент, які вызначае эканамічныя, сацыяльныя і дэмакратычныя прынцыпы незалежнасці», — заявіла намеснік першага міністра ўрада Нікола Стэрджэн.

Рэферэндум па пытанні аб незалежнасці адбудзецца 18 верасня 2014 г.

24 cакавіка лічыцца датай заключэння «Саюза карон» у 1603 годзе — ён аб'яднаў Англію і Шатландыю ў дынастычную унію, у рамках якой два каралеўствs больш за сто гадоў заставаліся незалежнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?