У панядзелак, 25 лістапада, чакаюцца працяглыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег), у многіх раёнах моцныя ападкі. Удзень месцамі магчымыя вельмі моцныя ападкі.

Ноччу ў асобных раёнах будзе туман. Днём па паўночна-заходняй палове краіны месцамі на дарогах  галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны ўмераны, ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі моцны. Прагназуюцца парывы ветру да 15-22 м/с у секунду, месцамі завіруха.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў па паўночным захадзе Віцебскай вобласці да плюс 9 градусаў па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

На аўторак прагназуецца мароз і моцны снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0