Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч возьме ўдзел у Саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні 28—29 лістапада.
«На сёння пакуль не мяняюцца планы. Я неаднаразова казаў, што збіраюся ехаць у Вільню», — сказаў Януковіч у інтэрв'ю журналістам украінскіх тэлеканалаў.
Паводле кіраўніка дзяржавы, на шляху еўраінтэграцыі для Украіны галоўным з'яўляецца абарона нацыянальных інтарэсаў.
«Пытанне падпісання або не падпісання любога пагаднення павінна быць абгрунтавана», — падкрэсліў Януковіч.