Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ №527 «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку». 

Як паведамляе прэс-служба, дакумент прыняты «ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску, і рэгламентуе пытанні стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў месцах масавага знаходжання грамадзян». 

Да гэтай сістэмы відэаназірання для атрымання відэасігналу ў рэжыме рэальнага часу маюць права падключэння праваахоўныя органы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для выканання задач прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, а таксама прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. 

Адначасова вызначаны правы і абавязкі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў (арганізацый), суб'ектаў гаспадарання пры ўстаноўцы і далейшым функцыянаванні, утрыманні, абслугоўванні элементаў сістэмы відэаназірання. 

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?