Найбліжэйшым часам асартымент малака ў гандлёвых арганізацыях горада будзе адноўлены, запэўнілі ў Мінгарвыканкаме.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, 27 лістапада была праведзена нарада ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання з удзелам старшыняў камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, гарадскіх малочных заводаў. Вызначаны канкрэтныя меры па ўрэгуляванні сітуацыі.

29 лістапада пастаўшчыкамі адгружана ў гандлёвую сетку горада 314 тон малака пры наяўным у гэты перыяд часу аб'ёме 270 тон.

Варта адзначыць, што ў магазінах Мінска апошнімі днямі назіраецца скарачэнне асартыменту малака, а таксама перабоі з пастаўкамі малочнай прадукцыі. Эксперты звязваюць гэтую сітуацыю з павелічэннем аб'ёмаў паставак на экспарт. 

Паводле звестак Мінсельгасхарча, за студзень—чэрвень 2013 года Беларусь ад экспарту 1,8 млн. тон малака і малакапрадуктаў атрымала больш за 1 млрд. долараў ЗША валютнай выручкі. Экспарт малака і малакапрадуктаў з Беларусі складае 38% ад экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.

Асноўным гандлёвым партнёрам з'яўляецца Расія, на гэты рынак пастаўляецца больш за 95% малака і малакапрадуктаў. За шэсць месяцаў у РФ, паводле звестак Белстата, экспартавана 1,7 млн. тон малака і малакапрадуктаў, рост экспарту склаў 122,1%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?