Пазіцыя Еўрасаюза па Беларусі застаецца ранейшай, заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у каментары БелаПАН у рамках саміта Усходняга партнёрства ў Вільні 29 лістапада.
«Нашы патрабаванні застаюцца ранейшымі — вызваленне палітвязняў і крокі па дэмакратызацыі», — сказаў ён.
Паводле слоў Більта, падчас саміта тэма палітвязняў у Беларусі «згадвалася некалькімі лідарамі ў іх выступах», у той час як міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сваім выступе гэтую тэму не закранаў.
«Але Макей ведае, што павінна быць зроблена. Думаю, што ў яго ёсць магчымасць паўплываць на вырашэнне гэтых пытанняў», — сказаў кіраўнік МЗС Швецыі.
Каментары