Выява шасці пальцаў на афішы вядомага расейскага гурта, на думку чыноўнікаў, парушае правы людзей з фізічнымі адхіленнямі.

У якасці аргументу супрацоўніца Мінгарвыканкама сказала, што ў некаторых людзей няма і пяці пальцаў. У сувязі з гэтым на афішы павінна быць менавіта пяць пальцаў, як у нармальнага чалавека. Пра інцыдэнт паведамляе афіцыйны сайт гурту «Слот».

Са спасылкай на палажэнні артыкула 26 Закона «Аб рэкламе» арганізатарам канцэрту было паказана, што афіша гурта «Слот» не адпавядае закону, так як «змяшчае глядзельную інфармацыю, якая парушае агульнапрынятыя нормы маралі, парушае рэлігійныя і сацыяльныя перакананні грамадзян».

Якія менавіта «сацыяльныя перакананні» або «нормы маралі» парушае намаляваная шасціпалая рука, растлумачана не было.

Каб не раздзімаць скандал, гурт у тэрміновым парадку падаў для ўзгаднення новы праект афішы, адаптаваны да патрабаванняў мясцовага заканадаўства.

Канцэрт гурту «Слот» адбудзецца 29 лістапада ў клубе Re:Public.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?