Ён павінен быў адбыцца 2 снежня. Планавалася, што Браніслаў Камароўскі разам з Віктарам Януковічам адкрыюць новы пункт пропуску на польска-ўкраінскай мяжы.

«Усё, што было запланавана на панядзелак, 2 снежня, адменена», — паведамілі ў прэс-службе Камароўскага.

Сам Камароўскі сказаў журналістам, што пункт пропуску «Будамеж — Грушэў» адкрыюць намеснікі кіраўнікоў урадаў абедзвюх краін, адзначыўшы, што гэта было рашэнне ўкраінскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?