18-гадовая Вікторыя Азаранка ўпершыню ў сваёй кар'еры ўзнялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак, якія выступаюць у адзіночным разрадзе, і на 42-е — у парным рэйтынгу.

На мінулым тыдні спартсменка ўзяла ўдзел у буйным турніры ў Люксембургу (прызавы фонд 600 тыс. долараў), дзе дайшла да ¼ фіналу ў адзіночным разрадзе і да фіналу ў парным. У папярэдніх рэйтынгах Жаночай тэніснай асацыяцыі В.Азаранка займала адпаведна 38-ю і 56-ю пазіцыі.

19-гадовая Вольга Гаварцова таксама ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на 55-е месца ў адзіночным разрадзе. На мінулым тыдні яна была 58-й.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Максім Мірны апусціўся з 95-га на 97-е месца ў адзіночным разрадзе і застаўся на 12-м радку ў парным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?