Улады Украіны стварылі аператыўна-следчую групу для расследавання падзей на Майдане Незалежнасці ў ноч на 30 лістапада, паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава Віталь Лук'яненка.
Пры гэтым, ён падкрэсліў, што прэм'ер-міністр абураны тым, што адбылося, а ўлады краіны не зацікаўлены ў падобным развіцці падзей, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Нагадаем, што кіеўская міліцыя патлумачыла свае дзеянні ў дачыненні да мітынгоўцам тым, што тыя заміналі рыхтаваць плошчу да зімовых святаў.
Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, у знак нязгоды з дзеяннамі сілавікоў падаў у адстаўку кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Лёвачкін.