На сайце кампаніі «Белтэлекам» паведамляецца, што з 6 снежня 2013, у адпаведнасці з пастановай Мінэканомікі № 89 ад 25.11.2013, у сярэднім на 15 % павышаюцца рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі.

З 10 снежня 2013 павышаюцца тарыфы на шэраг дадатковых паслуг, што аказваюцца РУП "Белтэлекам" (паслугі хостынгу, даведачна-інфармацыйныя паслугі, CLIP і інш.)

Без змяненняў застаюцца тарыфы на: паслугі сеткі перадачы дадзеных (доступ да сеткі Інтэрнэт byfly , гарантаваная паласа прапускання, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA), міжнародныя тэлефонныя злучэнні (ў тым ліку пропуск міжнароднага трафіку для аператараў), тэлефонныя злучэнні з абанентамі сетак сотавай рухомай электрасувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0