У бліжэйшыя суткі, 2 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Ноччу і раніцай прагназуецца мокры снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла. Днём у паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе да 4 градусаў вышэй за нуль.