Лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко заклікаў удзельнікаў народнага веча на Майдане Незалежнасці не паддавацца на правакацыі.

«У нас ёсць дакладны план … і не паддавайцеся на правакацыі. Правакатараў вельмі шмат», -- сказаў В.Клічко, выступаючы ў нядзелю на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

«Мы разумеем, што цяпер пачынаецца правакацыя. Яны хочуць, каб пралілася кроў… улада будзе рабіць усё, каб выкарыстоўваць зброю, абараняцца», — дадаў лідар фракцыі.

Ён асабліва звярнуў увагу, наколькі небяспечным можа быць справакаваны і непадмацаваны агульным рашэннем удзельнікаў акцыі штурм ад дзяржаўных устаноў.

Палітык выказаў перакананасць, што грамадзяне Украіны змогуць змяніць уладу ў краіне цывілізаваным шляхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?