Live streaming video by Ustream

Громадське TV

Анлайн разгону каля Адміністрацыі прэзідэнта 

Мірныя мітынгоўцы сталі ланцугом паміж «Беркутам» і «цітушкамі», каб не дапусціць сутыкненняў.

Пасля таго Віталь Клічко заклікаў усіх мірных мітынгоўцаў вяртацца на Майдан Незалежнасці. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці. Частка мітынгоўцаў паслухалася.

Па словах Пятра Парашэнкі, у сутыкненні пацярпеў сын яго сябра. Апазіцыйныя лідары заклікалі не весціся на правакацыі улады.

Дэпутаты зноў сталі ў ланцуг і спрабуюць не пусціць людзей да «Беркута». Але людзі перыядычна прасочваюцца, ходзяць заклікі «ісці да канца». Цягнібок, Парашэнка і дэпутаты ад Радзімы пастаянна заклікаюць не весціся на правакацыі. У паветры - вельмі моцны пах газу.

Як вядома раней апазіцыя заявіла, што падзеі пад Адміністрацыяй прэзідэнта — правакацыя ўлады. Бо апазіцыя праводзіць мірную акцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0